Пытанне рэканструкцыі малочнатаварных фермаў і комплексаў знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці. За апошнія гады праведзена значная мадэрнізацыя жывёлагадоўчай галіны Гродзенскай вобласці. Так, колькасць малочнатаварных фермаў з даільнымі заламі павялічылася з 95 да 255 адзінак, на 160 фермаў больш, дзе на сёння зманціраваны і працуюць 267 даільных залаў. Акрамя таго, у вобласці ёсць 6 рабатызаваных малочнатаварных фермаў, дзе пры даенні кароў выкарыстоўваюцца 44 робаты.
Кіраўніком дзяржавы 17 красавіка 2017 года даручана Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь сумесна з аблвыканкамамі арганізаваць рэгулярнае абследаванне малочнатаварных фермаў і комплексаў для выяўлення вытворчых аб’ектаў, якія патрабуюць мадэрнізацыі, рэканструкцыі, рамонту і тэхнічнага перааснашчэння, вызначэння канкрэтных тэрмінаў, крыніц фінансавання гэтых аб’ектаў.
У Гродзенскай вобласці вызначаны 112 жывёлагадоўчых аб’ектаў, на якіх неабходна правесці работы па рэканструкцыі, рамонце і тэхнічным перааснашчэнні. Папярэдне падлічана, што на выкананне дадзеных мерапрыемстваў неабходна 13,6 мільёна рублёў. У якасці крыніц фінансавання вызначаны ўласныя і пазыковыя (крэдытныя) сродкі.
У рамках выканання названага даручэння кіраўніка дзяржавы ў галіне намечаны мерапрыемствы на малочнатаварных фермах і комплексах у арганізацыях, уключаных у пералік сельскагаспадарчых арганізацый, якія падлягаюць дасудоваму аздараўленню (КСУП “Белагурна” Дзятлаўскага, КСУП “Міжэвічы” Слонімскага, КСУП “Міхалішкі” Астравецкага, КСУП “Рассвет-Агро” Воранаўскага раёнаў), або пералік сельскагаспадарчых арганізацый, у дачыненні да якіх неабходна правядзенне працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) (РУ СП саўгас “Воранаўскі” Воранаўскага, СКУП “Волпа” Ваўкавыскага, КСУП “Слава працы” Дзятлаўскага, КРСУП “Эксперыментальная база “Баруны”, КСУП “Граўжышкі”, КСУП “Крэйванцы”, КСУП “Ашмянская Паляна” Ашмянскага, КСУП “Беліца-Агра”, КСУП “Ходараўцы-Агра” Лідскага, КСУП “Бердаўка-Агра”, КСУП “Ваверка-Агра”, КСУП “Пескаўцы-Агра” Лідскага, КСУП “Суботнікі” Іўеўскага, КСУП “Васілевічы”, РУСП “Новадзявяткавічы” Слонімскага раёнаў), зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2016 года № 889.
Па меркаванні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, складанае фінансавае становішча вышэйзгаданых сельскагаспадарчых арганізацый ставіць пад сумненне магчымасць атрымання імі крэдытных сродкаў або ўкладання ўласных сродкаў на правядзенне мерапрыемстваў па тэхнічным перааснашчэнні і рэканструкцыі малочнатаварных фермаў і комплексаў.
А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці