Права на атрыманне паведамленняў у электронным выглядзе на выплату фізічнай асобай зямельнага падатку і (або) падатку на нерухомасць прадугледжана пунктам 4 артыкула 189 і пунктам 5 артыкула 202 Падатковага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Па жаданні плацельшчыка электроннае паведамленне можа накіроўвацца з выкарыстаннем электроннага сэрвісу “Асабісты кабінет фізічнай асобы”, размешчанага на афіцыйным Інтэрнэт-партале Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па адрасе: www.nalog.gov.by/ru/lichnii-kabinet-fl або на адрас яго электроннай пошты.
Для рэгістрацыі ў “Асабістым кабінеце” грамадзяніну неабходна звярнуцца ў любы падатковы орган з пашпартам ці іншым дакументам, які пацвярджае асобу. У момант выказвання згоды на накіраванне паведамлення электронным спосабам плацельшчыку паведамляюцца ідэнтыфікацыйны код і пароль, з дапамогай якіх адбываецца доступ да электроннага сэрвісу “Асабісты кабінет фізічнай асобы”.
Грамадзяне, якія атрымалі ідэнтыфікацыйны код і пароль, могуць паглядзець паведамленне на ўплату маёмасных падаткаў у “Асабістым кабінеце” на старонцы “Паведамленні” (извещения).
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне звяртае ўвагу грамадзян, якія валодаюць або карыстаюцца аб’ектамі нерухомасці і зямельнымі ўчасткамі, на тое, што калі плацельшчыку паведамленне на выплату зямельнага падатку і (або) падатку на нерухомасць накіравана ў электронным выглядзе, то на папяровым носьбіце яно яму паўторна не накіроўваецца.
Т. КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка раённай падатковай інспекцыі