Свята 3 ліпеня: «Мы — твая надзея, Беларусь!»

Падзеі

Яркімі момантамі праграмы святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дзятлаве былі канцэрт юных артыстаў Дзятлаўскага раёна «Мы — твая надзея, Беларусь!», сцяг-шоу і паказальнае выступленне каратыстаў, якія праходзілі на плошчы 17 Верасня.

Песнямі гасцей свята віталі навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Выступілі вакальныя групы з нумарамі «Землякі», «Намалюй», сольны нумар (песню «Мама») падрыхтавала Ганна Дудкіна.

Трыо Гезгалаўскай сярэдняй школы выканала песню «Галоўнае на свеце — нашы дзеці», навучэнка Алеся Кастусік — песню «Алілуя», Ксенія Шыкуць — песню пра Беларусь.

«Няхай заўжды будзе свет!» — гэту песню прысутным падарыла вакальная група гімназіі №1 горада Дзятлава, гімназісткі Анастасія і Паліна Верамейкі спявалі песню»Дарога дахаты», завершыла выступленне гімназістаў вакальная група з песняй «Рамонкавыя палі».

Дынамічны танец падрыхтавала танцавальная студыя «Сунічкі» (кіраўнік Людміла Хрысценка).
Складанымі практыкаваннямі гледачоў здзіўлялі гімнасты цыркавой студыі «Марсі».

Яркія, феерычныя сцяг-шоу падрыхтавалі сцяганосцы Вензавецкага дзіцячага  сада-сярэдняй школы і сярэдняй №1 горада Дзятлава. Не менш відовішчным было выступленне чэрлідэраў з Дварэцкай сярэдняй школы. Юныя ўдзельнікі спартыўнага клуба «Барс» прадэманстравалі атрыманыя навыкі кіакушынкай каратэ.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара



1 комментарий по теме “Свята 3 ліпеня: «Мы — твая надзея, Беларусь!»

  1. А Дятлово освободили от фашистов и их помощников (батальонов русской освободительной армии РОА) 8 июля 1944 года-этот день Дятловчане должны отметить!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *