Пытанне: сябар паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю і пакінуў мне сваю машыну з дакументамі. Ці магу я яе застрахаваць?
Адказвае спецыяліст закрытага акцыянернага страхавога таварыства «Прамтрансінвест» ў Дзятлаве А. Юргілевіч:
— Пры абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў страхальнікам выступае ўладальнік аўтамабіля, аднак ім можа быць любая іншая асоба, у прыватнасці: ўласнік аўтамабіля, уладальнік права гаспадарчага ці аператыўнага кіравання, арандатар, упаўнаважаная па даверанасці асоба, іншыя законныя ўладальнікі адпаведна заканадаўству ці дагавору.
Пісьмом Мінфіна Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2015 года №13-1-46/14855 вызначана, што перадача пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродка — тэхнічнага пашпарта, разглядаецца, як заключэнне дагавора бязвыплатнага карыстання ў вуснай форме.
Менавіта гэты дагавор у вуснай форме з’яўляецца падставай для заключэння дагавору страхавання. Варта зазначыць, што такія віды здзелак магчымы толькі паміж фізічнымі асобамі.
Пасведчанне аб рэгістрацыі (тэхнічны пашпарт) пацвярджае толькі звесткі аб рэгістрацыі, у тым ліку на канкрэтнага ўласніка, але не з’яўляецца дакументам аб праве ўладання гэтым транспартным сродкам ў адносінах да асобы, якая яго прад’яўляе.
Прасцей, кажучы, страхавальнікам можа быць іншая асоба (неўладальнік), якая мае тэхнічны пашпарт на транспартны сродак, што страхуецца, а ўладальнікам з’яўляецца асоба, пазначаная ў тэхнічным пашпарце.
У такім выпадку пры дарожна-транспартным здарэнні выплату атрымае толькі ўладальнік пацярпелага аўтамабіля.
Падрыхтавала да друку І. ЛЕАНІДАВА