Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў красавіку-маі 2017 года праведзены маніторынг навядзення парадку на мехдварах сельгасарганізацый.
Варта адзначыць, што пытанне элементарнага навядзення парадку ў майстэрнях, на складах, у падсобных памяшканнях, на тэрыторыі мехмайстэрняў быў актуальны для арганізацый Слонімскага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага раёнаў.
Выяўлены выпадкі не агароджання пляцовак для захоўвання металалому, адсутнасці цвёрдага пакрыцця на іх, размяшчэння адходаў у несанкцыянаваных месцах, адсутнасці пляцовак і месцаў для захоўвання адпрацаваных шынаў, адпрацаванага машыннага масла.
Асобныя аб’екты патрабуюць правядзення рамонту. Так, у СКУП “Волпа” в. Волпа Ваўкавыскага раёна дах будынка майстэрні працякае. У СРУСП “Пераможца” мехдвор “Шылавічы” Слонімскага раёна ў будынку мехмайстэрняў выбіты вокны, цячэ дах, хмызняковая расліннасць на даху. У ААТ “Шчучынаграпрадукт” в. Ражанка частка будынкаў для захоўвання тэхнікі патрабуе рамонту.
Бытавыя памяшканні знаходзяцца ў нездавальняючым стане ў КСУП “Эксперыментальная база “Пагародна” і РУСП “Воранаўскі” Воранаўскага раёна (адсутнічае водазабеспячэнне для мыцця рук работнікаў), у КСУП “Суботнікі” Іўеўскага раёна памяшканне знаходзіцца ў антысанітарным стане, у КСУП “Агра-Ліпнішкі” гэтага ж раёна замест шкла на вокнах прымацавана плёнка.
Запраўкі ў нездавальняючым стане ў СВК імя Суворава Слонімскага раёна (захламлены будаўнічым смеццем, СРУСП “Пераможца” гэтага ж раёна.
Не прымаюцца належныя меры па разборцы спісанай тэхнікі. У КСУП “Эксперыментальная база “Пагародна” Воранаўскага раёна напалову разабраны прычэп выкарыстоўваўся для назапашвання і захоўвання смецця, у КСУП “Агра-Ліпнішкі” Іўеўскага раёна стаяў аўтамабіль УАЗ ў паўразабранным выглядзе.
Не належным чынам забяспечваўся кантроль за ўездам і выездам тэхнікі з мехдвара (у час правядзення маніторынгу на кантрольна-прапускным пункце адсутнічалі людзі, вароты былі адчыненыя) у ААТ “Акр-Агра” і УСПС “Вярдомічы” Свіслацкага раёна.
Матэрыялы маніторынгаў накіраваны для прыняцця мераў рэагавання ў райвыканкамы, а таксама выкарыстаны пры падрыхтоўцы калегіі па пытанні выканання прыродаахоўнага заканадаўства і навядзення парадку на зямлі.
А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці