Атрымалі пашпарты ў юбілейны год

Падзеі

Напярэдадні Дня канстытуцыі ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў межах акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь» прайшло ўрачыстае мерапрыемства, у час якога 14 маладых жыхароў Дзятлаўшчыны атрымалі пашпарты.

IMG_3255

IMG_3222

 

 

 

 

 

 

 

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама М. В. Мацюкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. У. Камароў, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» А. С. Чурай, старшыня Дзятлаўскага раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Л. Ю. Кашко, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. І. Ламака, навучэнцы школ раёна, іх педагогі.

Павітаў школьнікаў старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі. Ён зазначыў, што сустрэча нездарма праходзіць у зале музея, прысвечанай падзеям Вялікай Айчыннай вайны: свае першыя дакументы школьнікі атрымліваюць у юбілейны год — 70-годдзя Вялікай Перамогі. Атрыманне пашпарта накладвае на іх пэўныя абавязкі: старанна вучыцца, паглыбляць веды, каб знайсці свой шлях у жыцці, стаць годнымі грамадзянамі нашай краіны.

Намеснік старшыні райвыканкама М. В. Мацюкевіч расказаў, што кожная дзяржава мае свой асноўны закон, які вызначае шляхі яе развіцця. Для нас такім дакументам з’яўляецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Па добрай традыцыі напярэдадні Дня Канстытуцыі маладым грамадзянам нашай краіны, якім ужо споўнілася 14 гадоў, уручаюцца пашпарты. Гэта самы важны дакумент. І школьнікі атрымліваюць яго ў юбілейны год Вялікай Перамогі, Год моладзі, 75-годдзя Дзятлаўскага раёна. Таму юным грамадзянам трэба зрабіць крыху больш для свайго раёна, вобласці, краіны. Мікалай Валер’евіч пажадаў, каб у іх усё атрымалася, каб яны ставілі перад сабой складаныя мэты і дасягалі іх.

Да віншаванняў далучыўся старшыня Дзятлаўскага раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Л. Ю. Кашко і ад імя ветэранаў раёна пажадаў маладым грамадзянам здароўя і дабрабыту .

Пашпарты школьнікам уручылі старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі і старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. І. Ламака. Разам са сваім першым дакументам маладыя грамадзяне атрымалі спецыяльныя падарункі — кнігі «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь», вокладкі на пашпарт, каляндарыкі.

IMG_3265

IMG_3261 IMG_3255 IMG_3254

 

IMG_3252

IMG_3246 IMG_3244 IMG_3235

 

 

 

IMG_3231

IMG_3229IMG_3238

Ва ўрачыстай абстаноўцы членскі білет ГА «БРСМ» ад першага сакратара раённага камітэта Анастасіі Чурай атрымала Любоў Смірнова, навучэнка Гезгалаўскай СШ.

Са словам у адказ ад імя школьнікаў выступіла навучэнка Казлоўшчынскай СШ Маргарыта Літвінская. Маладыя грамадзяне паабяцалі захоўваць трыдыцыі продкаў, умацоўваць сваю дзяржаву, стаць годнымі гаспадарамі беларускай зямлі.

Завяршылася сустрэча экскурсіяй «Дзятлаўшчына дарогамі вайны», прымеркаванай да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

І. КАЎКЕЛЬ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *