Аб рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў

Падзеі

Жыхары горада Дзятлава не раз цікавіліся пытаннем рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод». Што ўжо паспелі зрабіць для вырашэння пастаўленых задач, расказаў дырэктар прадпрыемства Вадзім Уладзіміравіч Палюховіч.

— З 2008 года наш завод актыўна мадэрнізуецца і нарошчвае вытворчыя магутнасці. Значна выраслі аб’ёмы прадукцыі, якую выпускаем. Ачышчальныя збудаванні, якім не адзін дзясятак гадоў, не былі разлічаны на такія магутнасці і патрабуюць рэканструкцыі. Таму ў 2010 годзе быў праведзены адкрыты конкурс па праектаванні, тэхналогіі і пастаўцы абсталявання для ачышчальных збудаванняў сцёкавых водаў ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод». Паступілі шэсць конкурсных прапановаў. Найвыгадная цана была ў фірмы ТАА «Экасэрвіспраект», якая і стала пераможцай.

ТАА «Экасэрвіспраект» распрацавала праектна-каштарысную дакументацыю. Праект «Рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў каналізацыі ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» прайшоў дзяржаўную экспертызу. Згодна з ім, збудаванні ачысткі размешчаны на тэрыторыі ранейшых ачышчальных збудаванняў, частка існуючых карт палёў фільтрацыі належыць рэканструкцыі, прадугледжана будаўніцтва чатырох ілавых пляцовак, палі фільтрацыі, якія не задзейнічаны ў тэхналагічным працэсе, — дэманціруюцца, асобнай групай размесціцца блок ачысткі з дапаможнымі збудаваннямі.

Карты, якія будуць дэманціраваны, — рэкультывуюцца, адвод паверхневых водаў прадугледжаны ў ранейшы водаадводны канал. Паверхня засыпаных карт плануецца па адзнаках, блізкіх да адзнакаў навакольнага рэльефу. Ачыстка сцёкавых водаў і апрацоўка асадку прадугледжана на станцыі поўнай біялагічнай ачысткі.
Арганізаваны лакальны маніторынг падземных водаў шляхам стварэння сеткі з трох назіральных свідравін і трох шахтавых калодзежаў, адзін з якіх — фонавы. Маніторынг ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр гігіены» не радзей аднаго разу ў год.

Будаўніцтва лакальных ачышчальных збудаванняў на ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» уключана ў праект праграмы будаўніцтва (мадэрнізацыі) ачышчальных збудаванняў холдынгу ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу Гроднамясамалпрам» на 2016-2020 гады.

У канцы 2014 года распрацавана тэхніка-эканамічнае заданне на адкрыты конкурс па выбары генпадрадчыка для будаўніцтва ачышчальных збудаванняў.

13 лютага 2015 года адбыўся адкрыты конкурс па выбары генпадратчыка для правядзення будаўнічых, мантажных работ на аб’екце «Рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў каналізацыі ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод». Паступілі дзве конкурсныя прапановы. Пераможцай стала ААТ «Мінскводбуд».

Уласных сродкаў для рэалізацыі праекта было недастаткова, таму ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» звяртаўся ў Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, камітэт аховы прыроды з просьбай уключыць аб’ект «Рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў каналізацыі ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» у праграму фінансавання за кошт сродкаў абласнога бюджэту, прызначаных на прыродаахоўныя мерапрыемствы. Аднак нам пісьмова паведамілі, што не змогуць аказаць садзейнічанне.

У 2015 годзе для падтрымання работы палёў фільтрацыі ў рабочым стане быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, заключаны дагавор з дзяржаўным прадпрыемствам «Дзятлаўскае ПМС», затрачаны 50376,55 беларускіх рубля. У 2016 годзе затрачаны 24 323,85 беларускіх рубля.

На сёння праводзім наступныя мерапрыемствы па праекце «Рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў каналізацыі ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод»:

  • правялі аналіз колькасных і якасных характарыстык сутачнага скіду вытворчых сцёкаў. Адзначылі адхіленні ад ранейшых даных праекта, як па аб’ёмных, так і па якасных паказчыках;
  • для карэкціроўкі праектна-каштарыснай дакументацыі распрацавалі тэхніка-эканамічнае заданне на правядзенне перамоваў для выбару інжынернай арганізацыі на выкананне функцый заказчыка, забудоўшчыка, аказанне інжынерных паслугаў па комплексным кіраванні будаўнічай дзейнасцю на аб’екце будаўніцтва «Рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў каналізацыі ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод». Ужо вызначаны пераможца і заключаны дагавор на выкананне такіх работ. Папярэдні кошт праекта — каля 7 мільёнаў беларускіх рублёў, у тым ліку: будаўніча-мантажныя работы — 5 мільёнаў рублёў, абсталяванне — 2 мільёны рублёў.

Падрыхтавала да друку І. КАЎКЕЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *