Аграгарадок Круцілавічы з канцэртнай праграмай «Мелодыі лета» наведалі артысты з Навагрудскага раёна

Падзеі

Апладысментамі прысутныя сустрэлі сямейны дуэт Таццяны і Генадзя Аліевічаў. Перад гледачамі выступілі саксафаніст Ігар Мягкоў і баяніст Алег Ралло, а таксама вясёлыя дзяўчынкі дарылі свае музычныя падарункі. Гумарыстычныя замалёўкі чытаў Уладзімір Журко. Канцэртная праграма спрыяла добраму настрою прысутных. Людзі не шкадавалі апладысментаў, падпявалі, а таксама танчылі пад рытмічную музыку. Канцэртная праграма прайшла у аддзеле культуры і адпачынку «Данілавіцкі дом культуры».

С. Грос, дырэктар Данілавіцкага дома культуры



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *