Працуюць аб’яднанні па інтарэсах

Падзеі

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава летам 2017 года працуюць аб’яднанні па інтарэсах.

Аб’яднанне па інтарэсах «Сучаснік» дапаможа развіць лідарскія якасці і навыкі вядзення дыскусіі. Вас чакаюць «круглыя сталы», дзелавыя гульні, трэнінгі па самаразвіцці і прафарыентацыі.

Аматараў ствараць падарункі для родных і блізкіх заклікаюць наведаць аб’яднанне «Хэнд-мэйд дэкор». Тут можна засвоіць тэхнікі дэкупажу, скрапбукінгу, квілінгу, навучыцца працаваць з фоаміранам.

У аб’яднанні па інтарэсах «Мадэляванне лятальных апаратаў» навучаць ствараць ротарныя і гумаматорныя лятальныя мадэлі, планеры, паветраных змеяў, пазнаёмяць з гісторыяй стварэння лятальных апаратаў.

Аб’яднанне «Сучасныя і традыцыйныя гульнёвыя тэхнікі» абяцае шмат цікавых трэнінгаў і гульняў — дзелавых, эканамічных, народных.

Наведвальнікі «Школы прыгажосці» атрымаюць практычныя навыкі канструявання і мадэлявання адзення, паўдзельнічаюць у модных дэфіле, даведаюцца, як стварыць свой непаўторны вобраз.

«Хобі-лэнд» навучыць працаваць з дэмпінгавым матэрылам. Вы асвоіце мастацтва лэнд-арту, навучыцеся выкарыстоўваць для арыгінальных вырабаў старыя, непатрэбныя рэчы.

Выбраць месца для адпачынку і сховішча ў экстрэмальнай сітуацыі навучаць у аб’яднанні па інтарэсах «Школа выжывання». Тут вы атрымаеце навыкі арыентавання на мясцовасці, пабудовы простых сховішчаў, аказання першай  дапамогі, пераадолення перашкодаў, навучыцеся ўсяму, што спатрэбіцца ў складанай сітуацыі.

Т. ВАНІСЛАЎЧЫК,
дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *