На Купалле расцвітае папараць-кветка

Падзеі

У ноч з 6 па 7 ліпеня – Купалле (Купала, Яна, Іван). Калі кульмінацыяй зімовых падзеяў былі ў народным жыцці Каляды, то адпаведным па значнасці святам улетку было Купалле, якое пачыналася дзень у дзень праз паўгода. Напярэдадні яго дзяўчаты збіралі кветкі на вянкі, рабілі запасы лекавых раслінаў. Асаблівую ўрачыстасць святу надавала купальскае вогнішча. З Купаллем звязана адна з самых рамантычных легенд беларускага народа пра папараць-кветку.

Свята Купалле адбудзецца ў Дзятлаве і шэрагу іншых паселішчаў раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *