На Дзятлаўшчыне пад назвай «Знакамітыя землякі» прайшоў культурны тыдзень

Падзеі

Мерапрыемствы культурнага тыдня

У рамках культурнага тыдня “Знакамітыя землякі”, які прайшоў з 12 па 18 чэрвеня, ва ўстановах культуры Дзятлаўскага раёна праведзены мерапрыемствы:

12-17 чэрвеня – тэматычныя выставы, кніжныя паліцы “Знакамітыя землякі”, “Гонар нашай зямлі” (бібліятэкі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”);

14 чэрвеня – адкрыццё выставы з фондаў музея “З любоўю да мастацтва”, прысвечанай 115-гадоваму юбілею рэзчыка па дрэве В. І. Мацюка і 80-гадоваму юбілею доктара, паэта Я. А. Мацвеева (ДУК “Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей”);

14 чэрвеня – экскурсія па літаратурным пакоі “Знакамітыя людзі зямлі жукоўшчынскай” (Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны);

14 чэрвеня – экскурсія па літаратурным пакоі “Гонар нашай зямлі” (Наваельнянская ГПБЦ);

14 чэрвеня – інтэрактыўна-пазнавальная праграма “Па старонках жыцця Вячаслава Адамчыка”, прысвечаная творчасці В. Адамчыка. Экскурсаводам была Вольга Сёмуха, вучаніца 10 класа (сумесна Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа);

16 чэрвеня – літаратурна-музычная кампазіцыя “Зецельская старонка – старонка родная мая”, прысвечаная творчасці В. Шымука (Казлоўшчынскі дом культуры);

17 чэрвеня – творчы вечар В. І. Хрышчановіч “Жыве пісьменнік на маёй зямлі” (Гезгалаўскі дом культуры).

М. ЛУКІЯНЕЦ,

загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *