Кіраўнік справамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Папоў правёў асабісты прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме. Адначасова была арганізавана “Прамая тэлефонная лінія”.
На прыём прыйшоў адзін чалавек. Жыхар вёскі Пацаўшчына выказаў пажаданне, каб у яго населены пункт прадукты жыхарам прывозіла аўталаўка, пры чым, пажадана, тройчы ў тыдзень, як у суседняй вёсцы.
Аднак, у дадзеным населеным пункце ёсць стацыянарны магазін спажыўтаварыства, якім астатнія вяскоўцы задаволены (згодна з апытаннем мясцовага насельніцтва). Заяўнік жа спасылаўся на тое, што ў аўталаўцы заўсёды можна набыць свежыя прадукты, а ў магазін пастаўка ажыццяўляецца толькі па пятніцах.
Ігар Андрэевіч запэўніў мужчыну, што яго пытанне будзе разгледжана ў адпаведнасці з заканадаўствам, паставіў пытанне на кантроль Гродзенскага аблспажыўтаварыства.
На “Прамую лінію” званкі не паступалі.
Тэкст і фота І. КАМАРОВАЙ