Моладзевы конкурс «Сэлфi&фота з вышыванкай»
Сёлета Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі рэалізоўвае моладзевы праект «Беларусь — крыніца натхнення». У рамках праекта напярэдадні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь праводзіцца фотаконкурс «Сэлфi&фота з вышыванкай» і акцыя «Падары нованароджанаму вышыванку».
Вышыванка — сучасная назва традыцыйнай вышытай кашулі. Дарэчы, гэта аўтэнтычная мастацкая з’ява ў нацыянальнай культуры беларусаў, адзін з найбольш старажытных відаў мастацкага рамяства, які быў шырока распаўсюджаны на тэрыторыі нашай краіны.
Конкурс праводзіцца да 2 ліпеня ўключна. Да ўдзелу запрашаюцца жадаючыя ва ўзросце ад 14 да 31 года. Конкурсныя работы прымаюцца да 30 чэрвеня ў дзвюх катэгорыях: сэлфі-фота і традыцыйнае фота, прадстаўленае ў намінацыях: «Фота малыша ў вышыванцы», «Фота ў офісе ў вышыванцы», «Мая сям’я ў вышыванцы», «Дзяўчаты ў вышыванцы», «Хлопцы ў вышыванцы», «Саюз моладзі ў вышыванцы». Да конкурсу дапускаюцца фотаздымкі, на якіх адлюстраваны людзі з рэчамі, на якіх ёсць беларускі арнамент (у вопратцы, аксэсуарах, побач з рэчамі побыту і іншае).
У катэгорыі «сэлфі-фота» прымаюць удзел фотаздымкі, змешчаныя ў інтэрнэт-сетцы «Інстаграм» з пазначэннем наступных хэштэгаў: #вышыванка, #сэлфiзвышыванкай, #родныятрадыцыi, #селфисвышиванкой, #родныетрадиции, #фотоконкурс, #брсм, #молодежьбеларуси.
Да фотаздымкаў у катэгорыі «традыцыйнае фота» неабходна прыкласці тэкставы дакумент, які змяшчае наступную інфармацыю: пра аўтара (прозвішча, імя, імя па-бацьку, паштовы адрас, тэлефон, e-mail), пра ўсіх людзей на фотаздымку (прозвішча, імя, імя па бацьку, паштовы адрас, тэлефон, e-mail кожнага чалавека); аўтарская назва фота (суправаджальны тэкст) або серыі фотаздымкаў (павінны быць пранумараваны); дата і месца здымкі; катэгорыя і намінацыя, у якіх прадстаўлена фота.
Фотаздымкі катэгорыі «Традыцыйнае фота» і тэкставыя дакументы трэба дасылаць на адрас: drk-888@rambler.ru.
Фотаздымкі катэгорыі «сэлфі» становяцца ўдзельнікамі конкурсу аўтаматычна, пасля надрукавання ў сетцы Instagram з пазначэннем усіх хэштэгаў.
Аўтары работ, якія зоймуць прызавыя месцы, атрымаюць граматы і прызы ад раённага камітэта ГА «БРСМ», а фотаздымкі-пераможцы з пазначэннем аўтарства будуць змешчаны на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах ГА «БРСМ» і ў сродках масавай інфармацыі.
К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»