Чалавек трапіў пад уздзеянне электрычнага току, прымаючы душ, і загінуў

Да ведама грамадзян

Электрычныя прыборы, якімі мы карыстаемся дома, на рабоце, электрычныя сеткі і падстанцыі, якія мы бачым на вуліцы і ў полі, пры нармальнай рабоце бяспечныя. Аднак людзі ўсё роўна гінуць ад паражэння электрычным токам.

Так, у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся няшчасны выпадак, звязаны з паражэннем электрычным токам чалавека. У ванным пакоі, дзе мужчына прымаў душ, знаходзіўся электраводанагравальнік. Адбылося спрацоўванне аўтаматычнага выключальніка, усталяванага ў нулявым рабочым правадніку на шчытку электралічыльніка, і чалавек трапіў пад уздзеянне электрычнага току. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, прыехаўшы на месца здарэння, канстатавала смерць мужчыны.

Можна назваць некалькі прычын гэтага няшчаснага выпадку: устаноўка аўтаматычнага выключальніка ў нулявым рабочым правадніку, няякасны мантаж электраправодкі сеткі электразабеспячэння электраводанагравальніка, у месцы падключэння ўстройства ахоўнага адключэння былі пераблытаны кантакты далучэння.

Інспекцыя энерганагляду заклікае ўсіх быць вельмі асцярожнымі пры карыстанні электрапрыборамі, а таксама не падключаць без спецыяліста да электрычнай сеткі электрапрыборы ў ванных пакоях.

Электраток памылак не даруе

В. КАСЦЮКЕВІЧ,

дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *