Абмяркоўваем пасланне прэзідэнта

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Кацярына Хілімончык, першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”:

– У сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Рыгоравіч шмат увагі надаў моладзі і падрастаючаму пакаленню, даўшы зразумець, што гэта будучыня Беларусі, людзі, здольныя адстойваць інтарэсы краіны, развіваць і ўмацоўваць яе.

Безумоўна, я згодна і з думкай кіраўніка дзяржавы аб тым, што наша краіна дала свету шмат талентаў, што трэба абараняць і захоўваць нашу культуру і навуку. Выдатна, што з ініцыятывы Прэзідэнта працуюць праграмы падтрымкі таленавітых людзей.

Радуе, што пры гэтым Аляксандр Рыгоравіч выступае за развіццё рэгіёнаў і роўныя магчымасці для ўсіх беларусаў.