Анонс: фестывалі, святы, конкурсы ў Гродзенскай вобласці з 26 чэрвеня па 2 ліпеня

Да ведама грамадзян

З 26 чэрвеня па 2 ліпеня штодзень на плошчы Савецкай у Гродне будзе праходзіць культурны марафон “Талентаў россып – да свята краіны”, прымеркаваны да святкавання Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У праграме – выступленні калектываў горада Гродна і Гродзенскай вобласці.
30 чэрвеня ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з удзелам кіраўніцтва Гродзенскай вобласці.
1 ліпеня ў аграгарадку Пацуі Свіслацкага раёна пройдзе рэтра-фэст “А ў нашым двары!..” – “падарожжа” ў савецкі час.
1 ліпеня фальклорнае свята “Паміж намі, суседзямі!” будзе праводзіцца ў аграгарадку Дэмброва Шчучынскага раёна.
З 2 ліпеня па 2 жніўня ў Лідскім гісторыка-краязнаўчым музеі будзе дзейнічаць тэматычная выстава “Robo Art” з фондаў Музея гісторыі горада Мінска, на якой будуць прадстаўлены футурыстычныя мадэлі робатаў, зброі, аўтамабіляў і касмічнай тэхнікі.
Кожную суботу ладзіцца культурна-турыстычны праект у Лідскім замку “Замкавы гасцінец”. На вуліцы Замкавай можна сустрэць вулічных артыстаў, сярэдневяковых гараджан, працуе лазертаг, кросбукінг, некалькі фотазон, адкрыты “Горад майстроў”. У Лідскім замку можна пахадзіць па рыцарскіх пакоях, зрабіць фота, наведаць выставы, інтэрактыўныя пляцоўкі.
Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *