Кожны з нас павінен ведаць свае карані, сваіх продкаў, гісторыю свайго роду. Таму асноўным накірункам работы Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання з’яўляецца павышэнне ролі сям’і ў выхаванні падрастаючага пакалення, работа з сем’ямі, якія паважаюць кнігу, маюць свае традыцыі сямейнага чытання.
У бібліятэцы прайшоў вечар-ушанаванне “Я ганаруся сваёй сям’ёй”, на які запрасілі чытаючыя сем’і Баклушыных, Кіндзеевых, Марчук, Малікаў. Яны расказалі пра свае любімыя прачытаныя кнігі, падзяліліся сакрэтамі сямейнага шчасця, далі парады маладым.
Пры бібліятэцы працуе аматарскае аб’яднанне “Рамонак”, удзельнікамі якога з’яўляюцца сем’і, якія вельмі любяць чытаць. Першае арганізацыйнае пасяджэнне пачалося з гутаркі-прагляду ля кніжнай выставы “Кнігі аб сям’і і для сям’і”, былі вызначаны мэты і задачы работы аб’яднання.
А. КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання