У Беларусі 5 чэрвеня адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Гэта нацыянальнае свята было ўстаноўлена ў краіне паводле ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яго дата супадае з датай святкавання Сусветнага дня навакольнага асяроддзя, заснаванага Генеральнай Асамблеяй ААН у 1972 годзе.
Ахова навакольнага асяроддзя ў Беларусі, як і ў іншых дзяржавах, мае важнае значэнне. І ўлады, і грамадзяне краіны заклапочаны пытаннямі захавання прыродных экасістэмаў і ландшафтаў, а таксама аздараўлення экалагічнай абстаноўкі.
У Беларусі ёсць нямала запаведных зонаў. Зберагчы беларускую прыроду — адна з найважнейшых задач не толькі самой Беларусі, але і ўсяго свету.