Выстаўка «Белагра» прыцягвае ўсё больш гасцей — Кабякоў

Падзеі

Міжнародная сельскагаспадарчая выстаўка «Белагра» дае магчымасць зрабіць правільныя высновы для далейшага супрацоўніцтва з партнёрамі. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця выстаўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Для нас важна паказаць навінкі нашай прадукцыі, убачыць прадукцыю партнёраў, сяброў, сапернікаў па бізнесе і зрабіць правільныя высновы для далейшага супрацоўніцтва. Упэўнены ў тым, што наша выстаўка і наступныя гады будзе запрашаць да сябе гасцей, будзе запатрабавана, будзе той пляцоўкай, на якой можна зверыць гадзіннікі і зрабіць высновы для далейшага развіцця і павышэння эфектыўнасці сваёй дзейнасці», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Андрэй Кабякоў. У час цырымоніі адкрыцця выстаўкі Паводле слоў прэм’ер-міністра, традыцыйна выстаўка «Белагра» збірае лепшых прадстаўнікоў Беларусі, якія звязаны з аграбізнесам, запрашае ў госці лепшых прадстаўнікоў краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. «У гэтым годзе ў выстаўцы ўдзельнічаюць 25 краін і звыш 500 фірм», — сказаў Андрэй Кабякоў. Ён павітаў дэлегацыю Малдовы на чале з прэм’ер-міністрам Паўлам Філіпам. У час выстаўкі Андрэй Кабякоў таксама канстатаваў, што Беларусь уваходзіць у пяцёрку буйнейшых краін-экспарцёраў малочнай прадукцыі. «Для таго каб займаць гэта важнае месца ў сусветнай вытворчасці, яго падтрымліваць і ўзмацняць свае пазіцыі, неабходна пастаянна працаваць над сабой, знаходзіцца на вастрыі, на перадавых рубяжах навукі, заўсёды адпавядаць канкурэнцыі, якую прапануюць партнёры на рынках як унутры, так і за межамі нашай краіны», — паведаміў ён.


Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *