У Дзень вясны і працы, 1 мая, на Дзятлаўшчыне з’явілася новая добрая традыцыя. Сёння на плошчы 17 Верасня райцэнтра былі ўзнагароджаны школьнікі, якія сваім розумам, талентамі і спартыўнымі вынікамі праслаўляюць Дзятлаўскі раён на ўсю Беларусь. Падзячныя лісты і падарункі ад Дзятлаўскага райвыканкама атрымалі прызёры рэспубліканскага тура прадметных алімпіяд і педагогі, якія іх рыхтавалі, выніковыя біятланісты, лёгкаатлеты і іх трэнеры.
Нарэшце, была ўзнагароджана па заслугах юнацкая зборная Дзятлаўскага рана па хакеі — мінулагоднія пераможцы і сёлетнія бронзавыя прызёры рэспубліканскага турніру сярод аматарскіх каманд «Залатая шайба». Сёлетні кубак прызёраў ва ўрачыстай абстаноўцы капітану каманды Арцёму Урбановічу ўручыў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.
Н. АВЯРЧУК
Фота Н. АВЯРЧУК
Больш падрабязна чытайце ў газеце «Перамога»