У Камітэце дзяржкантролю Гродзенскай вобласці працуюць тэлефоны “Гарачай лініі”

Падзеі

З 29 мая па 15 чэрвеня 2017 года ў Камітэце дзяржкантролю Гродзенскай вобласці працуюць тэлефоны “Гарачай лініі”: (8-0152)79-88-16, 79-88-18, 79-88-21, па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць Камітэт аб наяўных парушэннях пры здачы выпускных экзаменаў і прыёме дакументаў у дашкольныя ўстановы адукацыі і агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы горада Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама па пытаннях збору грашовых сродкаў для правядзення выпускных экзаменаў, выпускных вечароў, набыцця каштоўных падарункаў як для установаў, так і для іх работнікаў, правядзення рамонтных работ за кошт сродкаў бацькоў, аб карупцыйных фактах пры прыёме дакументаў ва ўстановы адукацыі.

Н. КРЫВІЦКАЯ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *