Сям’я года-2017

Падзеі

5 мая ў актавай зале Гезгалаўскага дома культуры Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ладзіў раённы этап конкурсу «Сям’я года-2017». Удзел у мерапрыемстве прынялі тры мясцовыя шматдзетныя сям’і — Жыляніных, Аніскевічаў, Жыгалаў.

Бацькі і дзеці прадэманстравалі свае таленты і здольнасці ў чатырох прапанаваных іспытах: «Візітоўцы», выставе творчасці «Свет маёй сям’і — мае захапленні», сямейнай віктарыне, творчым конкурсе «Мая сям’я — мая краіна».

Варта зазначыць, што ўсе канкурсанты былі крэатыўнымі і творчымі, кожная сямейная гісторыя была па-свойму адметная, таму гледачы падтрымлівалі ўдзельнікаў дружнымі апладысментамі. Па ацэнцы журы «разрыў» паміж канчатковай сумай балаў сем’яў-удзельніц склаў усяго некалькі дзясятых. У выніку трэцяе месца заняла сям’я Жыгалаў. Другі вынік — у сям’і Аніскевічаў. Пераможца раённага этапу конкурсу «Сям’я года-2017» — сям’я Жыляніных.

Сем’і напрыканцы свята атрымалі падарункі ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын», «БРСМ», Таварыства Чырвонага Крыжа, ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод», сектара рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці аграгарадка Гезгалы, Гезгалаўскага лясніцтва.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *