Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг – галоўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Акцыя ў Дзятлаўскай СШ №1

Падзеі

Сёння работнікі культуры раёна правялі для вучняў дзятлаўскай СШ №1 канцэртна-тэматычную праграму да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

– Штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, зазначыла, у прыватнасці, вядучая праграмы Наталля Маліноўская. – Герб і сцяг – галоўныя сімвалы краіны, якія адлюстроўваюць палітычную самастойнасць і незалежнасць Беларусі. Павага да галоўных дзяржаўных сімвалаў – гэта выяўленне патрыятызму, адказнасці за сёння і заўтра сваёй Айчыны, гонар за слаўныя баявыя і працоўныя здзяйсненні народа.

Арганізатары мерапрыемства расказалі прысутным, што сімвалізуюць выявы і колеры герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, а таксама герба і сцяга Дзятлава. Ала Чарняўская, Марына Варган, Уладзіслаў Ракуць выканалі песні патрыятычнай тэматыкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *