Рыхтавацца да асенне-зімовага перыяду неабходна загадзя. Парадак падрыхтоўкі аб’ектаў народнай гаспадаркі да асенне-зімовага перыяду вызначаны ТКП 388-2012 “Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечвальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі”. Вынікам гатоўнасці сістэмаў цеплазабеспячэння спажыўцоў і цеплакрыніцаў з’яўляецца наяўнасць зарэгістраванага ў энерганаглядзе пашпарта гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду.
Старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама зацверджаны графік прад’яўлення гатоўнасці сістэмаў цеплазабеспячэння да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017-2018 гадоў. Усім спажыўцам накіраваны пісьмы-прадпісанні “Аб падрыхтоўцы электрацеплаўстановак спажыўцоў і энергазабяспечвальных арганізацый да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017-2018 гадоў”. На першай старонцы гэтага пісьма ўказаны тэрмін рэгістрацыі пашпарта гатоўнасці. У цэлым у пісьме адлюстраваны ўвесь комплекс мерапрыемстваў, якія павінны быць праведзены ў працэсе падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду. Вось асноўныя з іх:
- падрыхтоўка поўнага камплекту тэхнічнай дакументацыі на цеплакарыстальныя ўстаноўкі і цеплавыя сеткі;
укамплектаванне штата персаналу, які абслугоўвае цеплакарыстальныя ўстаноўкі, прайшоў навучанне і праверку ведаў дзеючых ПТЭ і ПТБ ва ўстаноўленым парадку; - выкананне работ па прафілактыцы і рамонце цеплакарыстальных установак, цеплавых сетак, цеплавых пунктаў, унутраных сістэм цеплазабеспячэння будынкаў;
- выкананне іспытаў і прамывак цеплавых сетак, сістэмаў ацяплення, сістэмаў вентыляцыі з удзелам прадстаўнікоў энергазабяспечвальнай арганізацыі з афармленнем адпаведных актаў;
- укамплектаванне цеплавых пунктаў і вузлоў уліку цеплавой энергіі кантрольна-вымяральнымі прыборамі, якія прайшлі праверку, і спраўнымі сістэмамі рэгулявання спажывання цеплавой энергіі. Без наяўнасці правераных прыбораў уліку цеплавой энергіі на момант работы камісіі па праверцы гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд акты праверкі гатоўнасці рэгістравацца не будуць;
- прывядзенне ў рабочы стан усіх цеплакрыніцаў незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, забеспячэнне іх неабходным запасам асноўнага і рэзервовага паліва.
Інспекцыя дзяржэнерганагляду і орган мясцовай выканаўчай улады будуць ажыццяўляць пастаянны кантроль за ходам падрыхтоўкі да будучай зімы, гэта будзе адлюстроўвацца ў сродках масавай інфармацыі.
В. КРЫЎДА,
кіраўнік групы Слонімскай энергаінспекцыі