Разам за гуманізм

Падзеі

Навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава — актыўныя валанцёры, якія на працягу многіх гадоў курыруюць выхаванцаў Дзятлаўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык», ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. За гэты час гімназісты падрыхтавалі і правялі шэраг дабрачынных акцый і мерапрыемстваў.

На лінейцы ў гімназіі старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Г. Э. Касцюк расказала гісторыю ўзнікнення валанцёрства міжнароднага гуманітарнага руху Чырвонага Крыжа, агучыла яго галоўны прынцып: «Дапамагаць усім без выключэння і адрозненняў, спрыяючы тым самым усталяванню міру на Зямлі».

Варта зазначыць, што на працягу Месячніка Чырвонага Крыжа ў школах раёна праходзяць тэматычныя ўрокі, прысвечаныя дзейнасці і прапагандзе прынцыпаў таварыства.

Напрыканцы свайго выступлення Г. Э. Касцюк уручыла гімназістам для заняткаў спортам і падтрымання здаровага ладу жыцця набор футболак ад раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, пажадала выпускнікам поспехаў у час іспытаў і цэнтралізаванага тэсціравання, астатнім вучням — актыўнага і здаровага летняга адпачынку.

Такая ж сустрэча адбылася з навучэнцамі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

І. КАЎКЕЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *