Другая дзясятка фіналістаў вызначана па выніках другога паўфіналу 62-га міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне», які прымае Кіеў.
Прадстаўнік Беларусі гурт NaviBand з беларускамоўнай кампазіцыяй «Гісторыя майго жыцця» ўвайшоў у лік фіналістаў конкурсу.
На сцэне «Еўрабачання» 13 мая яшчэ раз прагучаць песні Балгарыі, Беларусі, Харватыі, Венгрыі, Даніі, Ізраіля, Румыніі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Аўстрыі.
Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2017» праходзіць у Кіеве з 9 па 13 мая. Фінал конкурсу пройдзе 13 мая.
Прамую трансляцыю паўфіналаў і фіналу традыцыйна вядуць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі – «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24».