Народны кантроль за цэнамі

Падзеі

Рабочую групу па маніторынгу цэнаў на сацыяльна значныя тавары і паслугі стварылі ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Група будзе сачыць за тым, каб цэны не павышаліся неабгрунтавана.

Плануецца, што народны маніторынг ахопіць аб’екты не толькі ў сталіцы і абласных гарадах, але і ў некаторых раённых цэнтрах. Члены рабочай групы будуць штомесяц рабіць зрэз кошту прадуктаў харчавання ў магазінах – буйных сеткавых і крокавай даступнасці. Уся інфармацыя будзе паступаць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, дзе спецыялісты правядуць яе дэталёвы аналіз.

Напрыклад, сярэднюю цану на тую ці іншую групу тавараў, якія карэлююцца са “спажывецкай карзінай”, параўнаюць з сярэдняй заработнай платай работнікаў па краіне. Так будзе вызначана, ці можа сярэднестатыстычны грамадзянін дазволіць сабе базавы набор прадуктаў і якую долю ў яго даходах складае сума, выдаткаваная на іх набыццё. Плануецца таксама параўноўваць мінімальны памер коштаў на тавары “спажывецкай карзіны” з мінімальнай заработнай платай.

Акрамя таго, пад увагай прафсаюзаў застанецца пытанне плацежаздольнасці насельніцтва, якое датычыцца аплаты камунальных паслугаў. Як вядома, Беларусь паступова адыходзіць ад перакрыжаванага субсідзіравання, і плануецца, што да канца 2018 года жыхары краіны будуць аплачваць камунальныя паслугі на 100%.

У перспектыве ў прафсаюзаў з’явіцца магчымасць разгледзець, як падаражанне групаў тавараў, камунальных паслугаў, тарыфаў на праезд у транспарце ў комплексе ўплывае на мінімальны спажывецкі бюджэт.

Інфармацыяй, атрыманай па выніках маніторынгу, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падзеліцца са сваімі партнёрамі, у прыватнасці, з урадам і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў па Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *