Маладыя і перспектыўныя

Падзеі

Нядаўна згулялі вяселле галоўны інжынер КСУП «Хвінявічы» Юрый Маслоўскі і дыспетчар гаспадаркі Алена (у дзявоцтве Марук).

Маладую сям’ю работнікаў гаспадаркі з адметнай падзеяй жыцця прыехалі павіншаваць старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Фёдаравіч Казак і першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык. На мехдвары, у прысутнасці калегаў па рабоце, віншваннні і падарункі прымаў Юрый Маслоўскі.

Ад імя моладзі раёна Кацярына Хілімончык павіншавала маладажонаў з «нараджэннем сям’і», пажадала Юрыю і Алене моцнага здароўя, удачы ў справах, каб яны былі хлебасольнымі і дбайнымі гаспадарамі.
Уладзімір Фёдаравіч Казак звярнуўся да Юрыя з такімі словамі:

— Цудоўна, што вы жывяце і працуеце на сяле, стварылі новую сям’ю. Жадаю, каб яна была моцнай, каб вы паспяхова працавалі, раслі прафесійна. Шчасця і ўдачы вашай сям’і.

Старшыня КСУП «Хвінявічы» Мікалай Анатольевіч Бубноўскі вельмі сур’ёзна адносіцца да праблемы замацавання кадраў у сельскай гаспадарцы, уважліва ставіцца да моладзі, якая тут працуе. Пра маладажонаў ён расказаў наступнае.

— Юрый прыйшоў у нашу гаспадарку па размеркаванні пасля заканчэння Жыровіцкага тэхнікума. Адслужыў у арміі, скончыў Баранавіцкі ўніверсітэт, паспяхова працуе галоўным інжынерам.

Алена — мясцовая, у КСУП «Хвінявічы» шмат гадоў працуюць яе бацькі: бацька — механізатарам, маці — намеснікам галоўнага бухгалтара.

Маладая сям’я жыве ў двухпакаёвай кватэры, якую атрымала ад гаспадаркі. Яны перспектыўныя маладыя людзі, добрыя спецыялісты. Гэта надзейная маладая змена.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *