4, 11, 18, 25 чэрвеня на плошчы Савецкай у горадзе Гродне будзе праходзіць традыцыйны цыкл канцэртаў з серыі “Музычна-турыстычны сезон “Нядзеля каля Палаца” з удзелам прафесійных калектываў.
9 чэрвеня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбудзецца флэшмоб “Чытаць заўжды! Чытаць усюды!”.
9, 10, 11 чэрвеня ў вёсцы Гудзевічы будзе праводзіцца летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”, дзе можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе па тканні падвойнага дыванка.
9-10 чэрвеня ва ўстановах адукацыі будуць праводзіцца выпускныя вечары.
10 чэрвеня ў гарадскім парку Жылібера ў Гродне адбудзецца культурна-масавае мерапрыемства “Дзень тхара”, на якім будзе распаўсюджвацца інфармацыя аб правільным доглядзе і кармленні тхароў, можна будзе іх пагладзіць, сфатаграфавацца са звяркамі.
11 чэрвеня імправізаваны газетна-часопісны бульвар з’явіцца ў цэнтры Свіслачы на час абласнога кніжнага фестывалю “Кніга і час”, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
11 чэрвеня ў аграгарадку Тракелі Воранаўскага раёна адбудзецца свята “Грай, гармонь”, на якое запрошаны гарманісты раёна.
11 чэрвеня ў аграгарадку Дзярэчын Зэльвенскага раёна пройдзе свята рамёстваў “Рамяство як лад жыцця”. Майстры-ўмельцы раёна прадставяць свае вырабы ў такіх відах рамёстваў, як ткацтва, салома- і лозапляценне, вышыўка, ганчарства, разьба па дрэве.
Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА