Дар’я Ільіна — пераможца фотаконкурсу «Пейзажы Дзятлаўшчыны»

Падзеі

Супрацоўнікі газеты «Перамога» ўручылі прыз пераможцы конкурсу «Пейзажы Дзятлаўшчыны», які завяршыўся 2 мая. Набраўшы 48 галасоў, у ім перамагла жыхарка гарпасёлка Наваельня Дар’я Ільіна.

Дзяўчына працуе настаўніцай у Наваельнянскай дзіцячай школе мастацтваў, захапляецца жывапісам і фатаграфіяй.

— Пейзажы роднага краю я малявала даўно. А калі з’явіліся сучасныя мабільныя тэлефоны, стала фатаграфаваць, — расказвае Дар’я.

Фотаздымку, на якім адлюстраваны краявіды Наваельні, аўтар дала назву «Наваколле Ятранкі».

Віншуем пераможцу!

Наваколле Ятранкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *