Арандатары вадаёмаў – па-за ўвагай

Падзеі

Асноўнымі мэтамі экалагічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца забеспячэнне экалагічна бяспечных умоваў для жыцця людзей, рацыянальнае выкарыстанне і ахова прыродных рэсурсаў, выпрацоўка прававых і эканамічных асноваў аховы навакольнага асяроддзя ў інтарэсах цяперашняга і будучых пакаленняў.

Аднак, як паказалі кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы Лідскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю па пытанні выканання заканадаўства па ахове і выкарыстанні водных аб’ектаў і рыбных рэсурсаў, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі не на належным узроўні арганізавана работа па ахове і выкарыстанні водных аб’ектаў і рыбных рэсурсаў.

Так, Астравецкім райвыканкамам не была арганізавана інвентарызацыя ўсіх водных аб’ектаў раёна з мэтай вызначэння рыбагаспадарчага прызначэння. Мерапрыемствы па ўзнаўленні рыбных рэсурсаў у фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў на 2014-2016 гады не планаваліся і не праводзіліся.

У Воранаўскім раёне цяпер у арэндзе ў суб’ектаў гаспадарання знаходзяцца 24 водныя аб’екты, з арандатарамі Воранаўскім райвыканкамам заключаны дагаворы арэнды, у якіх устаноўлены пэўныя ўмовы прадастаўлення вадаёмаў. Аднак, Воранаўскім райвыканкамам не прызначаны асобы, адказныя за выкананне арандатарамі водных аб’ектаў умоваў заключаных дагавораў па поўнай і своечасовай выплаце імі арэнднай платы і выкананню планавага задання па вытворчасці рыбы.

Па выніках праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў райвыканкамам рэкамендавана прыняць меры па забеспячэнні своечасовай выплаты арандатарамі водных аб’ектаў арэнднай платы і няўстойкі за несвоечасова праведзеныя плацяжы, прызначыць асобаў, адказных за захаванне арандатарамі водных аб’ектаў умоваў заключаных дагавораў.

Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *