Ахонаўскае Юр’я

Падзеі

Сёння – Юр’я. А ўчора яго сустракалі ў Ахонаве сваім традыцыйным абрадам. Жанчыны са спевамі юр’еўскіх песень прайшлі вёску ад краю да краю, папрасілі Юр’я, каб прабудзіў зямлю ад зімовага сну, каб было ў меру і сонца, і дажджу, каб багаты ўраджай рос, каб жывёла гадавалася добра, каб людзі радаваліся жыццю.

А яшчэ на сёлетняе Юр’я ў Ахонаве прыпалі ажно чатыры шлюбныя паясы (летась, да прыкладу, не было ніводнага). І, вядома, грамада спевакоў не абмінула ніводзін двор, у якім маладыя пабраліся шлюбам.

Юр’я пачуў просьбы, і, пакуль доўжыўся абрад, праяснілася неба і шчодра засвяціла сонца.

Фота Б. Варны

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *