IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у Маскве

Падзеі

 IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе 30 чэрвеня прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы і IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. На пасяджэнні ВДС плануецца абмеркаваць важнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. У бягучым годзе форум прысвечаны супрацоўніцтву Беларусі і Расіі ў інавацыйнай сферы. Пленарнае пасяджэнне форуму адбудзецца на тэму «Вектары інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства». Пройдзе пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Праграмай форуму прадугледжаны таксама секцыйныя пасяджэнні з удзелам профільных міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін. Яны разгледзяць магчымасці стымулявання развіцця высокатэхналагічных канкурэнтаздольных вытворчасцей Беларусі і Расіі, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, ролю інфармацыйных тэхналогій у развіцці інстытутаў грамадзянскай супольнасці Саюзнай дзяржавы, праблемы і перспектывы гарманізацыі заканадаўства ва ўмовах інтэграцыйнага развіцця, а таксама перспектывы партнёрства ІТ-кампаній. У цэнтры ўвагі будуць таксама пытанні супрацоўніцтва гарадоў і раёнаў Беларусі і Расіі, магчымасці пашырэння дзелавых сувязей паміж краінамі. У час форуму адкрылася выстаўка, на якой прадстаўлены найноўшыя вытворча-тэхнічныя распрацоўкі, важнейшыя сумесныя праекты ў галіне прамысловасці і высокіх тэхналогій. Тэматычна беларуская экспазіцыя падзелена на 14 кластараў: машынабудаванне; касмічныя тэхналогіі; мікраэлектроніка і сонечная энергетыка; электратранспарт; праект па стварэнні сумеснага беларуска-расійскага рухавіка; біятэхналогіі; перадавыя распрацоўкі высокага ўзроўню; высокія тэхналогіі ў ахове здароўя; адытыўныя тэхналогіі 3D-друку і нанаіндустрыя; хімія і нафтахімія; інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; маладзёжныя праекты; інавацыі ў лёгкай прамысловасці; кнігі Беларусі. Мясніковіч і Мацвіенка адкрылі ў Маскве выстаўку інавацый Мясніковіч і Мацвіенка адкрылі ў Маскве выстаўку інавацыйВыстаўка арганізавана ў рамках IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Маскве 29-30 чэрвеня. У дні форуму будзе працаваць кірмаш-продаж беларускай прадукцыі, у якім удзельнічаюць каля 60 прадпрыемстваў Беларусі. Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі арганізуецца ў мэтах садзейнічання пашырэнню прамых кантактаў паміж краінамі, у тым ліку па лініі заканадаўчай і выканаўчай галін улады, дзелавых колаў, а таксама выпрацоўкі рэкамендацый па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы для паскоранага развіцця эканомік дзвюх дзяржаў. Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *