6 карасёў і шчупак каштавалі зэльвенскаму рыбаку 805 рублёў

Здарэнні і бяспека

Не парушайце правілы

Работнікамі Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на Зэльвенскім вадасховішчы быў затрыманы 56-гадовы жыхар Зэльвы, які з выкарыстаннем забароненай прылады лоўлі (стаўной рыбалоўнай сеткі) незаконна здабыў шэсць карасёў і аднаго шчупака. Гэтым прычыніў шкоду навакольнаму асяроддзю на суму 345 рублёў, а кошт незаконна здабытай прадукцыі рыбалоўства склаў 22 рублі 54 капейкі.

Пастановай суда Зэльвенскага раёна правапарушальнік прызнаны вінаватым ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 1 арт. 15.35 КоАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, здабычы іншых водных жывёлін) і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 35 базавых велічыняў, (805 рублёў) са спагнаннем урону і кошту незаконна здабытай прадукцыі рыбалоўства.

Пры ажыццяўленні на працягу года паўторнага аналагічнага правапарушэння прадугледжана крымінальная адказнасць па ч. 1 арт. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконная здабыча рыбы і іншых водных жывёлін).

Г. ШЛЫКОВІЧ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *