Арганізатары Дня беларускага пісьменства ў Полацку чакаюць шмат замежных гасцей

Падзеі

На Дні беларускага пісьменства ў Полацку чакаецца шмат замежных гасцей. Гэта адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА пасля пасяджэння нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

«Гэта свята павінна стаць знакавай падзеяй. Мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-ы дзень нараджэння Полацка. Вялікая ўвага будзе ўдзелена тэматыцы беларускай дзяржаўнасці. Да таго ж Полацк трэці раз будзе прымаць гэта свята, а значыць, павінен узнімацца на новы ўзровень. Рух Полацка наперад адчуваецца на аб’ектах, якія мы сёння наведалі. Старшыня райвыканкама, яго намеснікі, кіраўнікі службаў далажылі аб праводзімай рабоце. Мы зацвердзілі канцэпцыю, распрацавана сімволіка свята. Горад заслугоўвае асаблівай увагі, і сюды, вядома, прыедзе шмат замежных гасцей, у тым ліку дыпламаты і пісьменнікі з розных краін. Упэўнены, свята будзе праведзена на самым высокім узроўні», — сказаў Васіль Жарко.

Удзельнікі аргкамітэта азнаёміліся з падрыхтоўкай асноўных аб’ектаў да свята. Пабывалі ў Мастацкай галерэі, Полацкім дзяржуніверсітэце, Сафійскім саборы, Музеі беларускага кнігадрукавання. На пленарным пасяджэнні разгледжаны ключавыя моманты падрыхтоўкі Дня пісьменства.

Крыніца



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *