Сесія абласнога Савета дэпутатаў

Падзеі

На 33-й сесіі абласнога Савета дэпутатаў разгледжана пытанне аб ходзе выканання падпраграмы “Садзейнічанне занятасці насельніцтва” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на 2016-2020 гады і дадатковых мерах, якія прымаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі вобласці па працаўладкаванні незанятых людзей.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка, намеснік старшыні аблвыканкама Алена Бубенчык. Упершыню на сесію былі запрошаны члены Моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў.
Як адзначалася на сесіі, паказчык узроўню занятасці насельніцтва ў вобласці застаецца дастаткова высокім, і перавышае яго ў цэлым па рэспубліцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *