Рабочую нараду ў Дзятлаўскім раёне правёў першы намеснік старшыні аблвыканкама Іван Жук

Падзеі

На рабочую нараду ў Дзятлаўскім раёне былі запрошаны начальнікі раённых упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання Гродзенскай вобласці.

Кіраўнікам аграрнай галіны на палетку КСУП “Жукоўшчына” была прадэманстравана работа ўдасканаленага Дзятлаўскай сельгастэхнікай раскідвальніка арганікі. Пасля мадэрнізацыі павялічылася і прадукцыйнасць работы агрэгата, і якасць выканання тэхналагічнай аперацыі на ўнясенні арганікі. Ідэя харошая! – ацанілі аграрныя спецыялісты. Магчыма, Дзятлаўская сельгастэхніка пасля дэманстрацыі мадэрнізаванага агрэгата атрымае пакет заказаў на рэканструкцыю названай прычапной тэхнікі і з іншых раёнаў вобласці. Прынамсі, такая прапанова пасля ўбачанага прагучала.

Удзельнікі нарады азнаёміліся з работаю яшчэ некалькіх гаспадарчых аб’ектаў у Дзятлаўскім раёне. У КСУП “Вензавец”пабылі на збожжатаку і МТФ “Вензавец-800”, у КСУП “Слава працы” наведалі МТФ “Мядзвінавічы” і мехдвор. На гэтых аб’ектах пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні аблвыканкама Івана Жука адбыўся прадметны “разбор памылак”, якія дапускаюцца ў час гаспадарчай дзейнасці.

Рабочая нарада завяршылася пасяджэннем ў актавай зале Дзятлаўскага райвыканкама.

Б. ВАРНА

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *