Каратэ

Спорт і турызм

Дар’я Жыбко – пераможца, Артур Лянцэвіч – сярэбраны прызёр першынства Гродна па кіакушынкай каратэ.

У Гродне прайшло II Адкрытае першынство горада па кіакушынкай каратэ для самых юных спартсменаў “Маладыя барсікі”. Дзятлаўшчыну прадстаўлялі 7 чалавек. Найбольш паспяхова выступіла Дар’я Жыбко: яна выйграла два баі і стала пераможцай турніру.

Больш сапернікаў аказалася ў Артура Лянцэвіча: два баі ён выйграў, а ў трэцім саступіў, у выніку заняў другое месца.

Акрамя названых “барсікаў” (назва турніру ўтворана ад назвы абласнога спартклуба па каратэ “Барс”), у спаборніцтвах ад нашага рэгіёна выступілі Міхаіл Гульнік (атрымаў адну перамогу), Уладзіслаў Аўсянік (адна перамога), Андрэй Кугейка, Яўген Дзям’ян, Арсень Булаўка (адна перамога), паведаміў рэдакцыі Арцём Урбановіч.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *