Хуткія шахматы ў Воранаве

Спорт і турызм

Андрэй Лявончык – пераможца турніру да Міжнароднага дня спорту для развіцця дабрабыту і міру

23 жніўня 2013 года Генасамблея ААН прыняла рашэнне штогод 6 красавіка адзначаць Міжнародны дзень спорту. Афіцыйная яго назва – Міжнародны дзень спорту для развіцця дабрабыту і міру. 2 красавіка ў Воранаве да Міжнароднага дня спорту прайшоў турнір па хуткіх шахматах.

У турніры ўдзельнічалі 15 шахматыстаў з гарадскога пасёлка Воранава, з Ліды, Дзятлава, Слоніма, Іўя. Удзельнікі спаборнічалі па швейцарскай сістэме: кожны спартсмен згуляў 7 партый.

Пераможцамі турніру сталі Андрэй Лявончык з Дзятлава і Юрый Дайлідка з Ліды, яны набралі па 6 ачкоў. На трэцім месцы фінішаваў Уладзімір Літвін  са Слоніма.

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі сувеніры ад арганізатара турніру Канстанціна Трэкалы і спонсараў спартыўнага мерапрыемства.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *