На Дзятлаўшчыне праходзіць выязное пасяджэнне школы кіравання Кастрычніцкага раёна горада Гродна для дырэктараў па тэме «Адукацыйная прастора рэгіёна як фактар паспяховай сацыялізацыі, грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання асобы».
Першымі гасцей сустрэлі педагогі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Удзельнікаў выязнога пасяджэння павіталі і ўручылі сувеніры дырэктар установы Аксана Міхайлаўна Пацыновіч і навучэнцы.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Сяргееўна Белаус расказала ўдзельнікам сустрэчы пра новыя тэндэнцыі ў развіцці сістэмы адукацыі Дзятлаўшчыны.
Педагогі і навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава пазнаёмілі гасцей з вопытам работы сваёй установы.
Пра выхаваўчую прастору раёна расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Мікалаеўна Гарановіч.
У далейшай праграме выязнога пасяджэння — дэманстрацыя практык работы ўстановаў адукацыі Дзятлаўскага раёна па пашырэнні выхаваўчай прасторы, арганізацыі ўзаемадзеяння структураў соцыуму (Казлоўшчынская, Гезгалаўская сярэднія школы, гімназія №1 горада Дзятлава, Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства), знаёмства з вопытам работы па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Наваельнянскай сярэдняй школе, наведванне школьных музеяў (сярэдняя школа №1 горада Дзятлава, Наваельнянская сярэдняя школа), санаторыяў «Радон» і «Альфа Радон».
І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА