1 мая ў лясным масіве “Пышкі” (г. Гродна) будзе праходзіць святочная маёўка “Прывітанне, мір! Прывітанне, май!”, у час якой будуць працаваць дзіцячыя пляцоўкі з атракцыёнамі, выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці, праводзіцца спартыўныя гульні.
2 мая да Дня Перамогі будзе праводзіцца абласная акцыя “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…”. У час акцыі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і члены іх сем’яў раскажуць аб пасляваенным лёсе герояў вайны.
5 мая ў Лідскай дзіцячай школе мастацтваў адкрыецца Рэспубліканскі фестываль-конкурс “ЛьВёнок”, у якім прымуць удзел юныя музыканты, вакалісты, харэографы, аматары тэатральнай творчасці.
6 мая Гродзенскі абласны драматычны тэатр запрашае на канцэрт-аповед аб вялікім подзвігу “Вечна ў памяці народнай”, прымеркаваны да 72-ой гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
6 мая ў горадзе Гродне пройдзе свята “Дзень ільну”. У праграме мерапрыемства: тэатралізаваная сяўба лёну, дэманстрацыя апрацоўкі льну, ткацтва льнянымі ніткамі.
Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА