З 3 па 9 красавіка ў Мастоўскім раённым цэнтры рамёстваў будзе праходзіць выстава-продаж дэкаратыўных вербаў “Вербная нядзеля”. 4 красавіка ў межах выставы адбудзецца прэзентацыя майстроў лозапляцення Андрэя і Наталлі Піваварчыкаў “Плеценае шчасце”.
3 красавіка ў Мастоўскай дзіцячай школе мастацтваў адбудзецца канцэрт “Вясновы капеж”, на якім будуць прадстаўлены музычныя і харэаграфічныя нумары, а ў фае – работы навучэнцаў мастацкага аддзялення.
4 красавіка ў Ваўкавыскай раённай бібліятэцы пройдзе квэст-гульня “Вас чакаюць прыгоды на востраве Чытання”, прымеркаваная да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі.
6 красавіка ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф. К. Багушэвіча можна будзе наведаць краязнаўчую панараму “Дух часу і раскошы” – адкрыццё выставы “Напалеон Орда. Падарожныя замалёўкі”, прымеркаваную да 210-годдзя з дня нараджэння мастака, педагога, кампазітара Напалеона Орды.
7 красавіка Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры запрашае на канцэрт, прымеркаваны да Міжнароднага дня цыганоў. У ім прыме ўдзел салістка Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра аперэты Дыяна Савельева, а таксама лепшыя гродзенскія артысты.
7 красавіка ў Карэліцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці пройдзе раённая акцыя-канцэрт “Я выбіраю жыццё”, скіраваная на прапаганду здаровага ладу жыцця.
8 красавіка на Савецкай плошчы горада Гродна будзе прадстаўлена музычная праграма “Раманс цыганскі шчыміць грудзі” пры ўдзеле гродзенскіх артыстаў, музычнага тэатра “Рада”.
8 красавіка ў горадзе Дзятлаве будзе праводзіцца V Адкрыты рэгіянальны конкурс беларускай творчасці “Лянок”. Ён пройдзе па дзвюх намінацыях: музычна-інструментальнае мастацтва і выяўленчае мастацтва.
8 красавіка ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры пройдзе Дзень здароўя “Быць здаровым вельмі модна”, прымеркаваны да Сусветнага дня здароўя.
9 красавіка ў сельскім клубе аграгарадка Станцыя Ашмяны адбудзецца вечар-ушанаванне народных умельцаў “Жыццё, як песня звонкая журчыць”.
Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА