Дыялог думак. Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта Беларусі

Падзеі

Таццяна Умоўская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наваельнянскай сярэдняй школы:

— У сваім Пасланні Прэзідэнт закрануў сферу адукацыі, у прыватнасці, зазначыў, што «наламалі дроваў з падручнікамі». Мы згодны, што такая праблема ў школе сёння існуе. У падручніках, і не толькі па матэматыцы і фізіцы, але і па гісторыі, геаграфіі, матэрыял выкладзены складана. Падручнікі варта зрабіць даступнымі на базавым узроўні, а для профільнага навучання павінны выкарыстоўвацца іншыя дапаможнікі, бо гэтыя дзеці матываваны на паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Таксама лічым, што ва ўсе падручнікі варта ўключыць больш практыка-арыентаванага матэрыялу, а не сухой тэорыі. Перагружанасць лішняй інфармацыяй і складанасць падручнікаў адбіваюць у дзяцей жаданне вучыцца і цікавасць да прадмета.

Радуе, што Прэзідэнт паабяцаў прадоўжыць падтрымку адораных навучэнцаў на дзяржаўным узроўні. Менавіта такія дзеці — гэта будучыя кіраўнікі, вучоныя, вынаходнікі. Калі іх падтрымліваць, то інтэлектуальны капітал застанецца ў нашай краіне.

Запісала І. ЛЕАНІДАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *