Чым небяспечныя наркотыкі? Гэта страшная хвароба!

Падзеі

Кацярына Сяргееўна Ляўкевіч, сацыяльны педагог сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава:

— Наркаманія ў наш час дасягнула маштабаў эпідэміі. Яе распаўсюджанне ідзе хутчэй, чым прымаюцца меры барацьбы з гэтай страшнай з’явай. Таму вялікае значэнне набывае прафілактыка. Яна прадугледжвае комплекс мераў, якія папярэджваюць з’яўленне наркаманіі.

Напрыклад, на базе нашай установы працуе клуб «Кантакт», заняткі якога наведваюць дзеці, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама. У рамках праграмы клуба «Кантакт» спецыялісты нашага цэнтра вядуць мэтанакіраваную работу па прафілактыцы залежнасцяў, у тым ліку і наркатычнай, бо наркаманія — гэта страшная хвароба.

Чалавек, які ўжывае наркатычныя рэчывы, пастаянна думае пра іх, імкнецца іх атрымаць спачатку для прыемных адчуванняў, а затым — для пазбаўлення ад наркатычнай ломкі, псіхалагічнага дыскамфорту. Для адчування эйфарыі, наркаман ідзе на ўсё, не думаючы, што прычыняе боль сваім блізкім. Ён лёгка пераступае межы маралі, разбурае сваю сям’ю, становіцца злачынцам і нават забойцам. Асоба нарказалежнага становіцца эгацэнтрычнай, а цела знясільваецца, у выніку чаго наркаман з неверагоднай хуткасцю ідзе да сваёй гібелі.

Запісала І. КАЎКЕЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *