Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў празвініць у гэтым годзе 30 мая

Падзеі

Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі празвініць у гэтым годзе 30 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.

Выпускны вечар з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі плануецца правесці 9 або 10 чэрвеня. Час, працягласць і месца правядзення мерапрыемства будуць вызначаны кіраўніцтвам кожнай канкрэтнай адукацыйнай установы з удзелам бацькоўскага камітэта па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

У час масавых гулянняў на гарадскіх вуліцах і ў парках, а таксама ў час сустрэчы світання вучняў будуць суправаджаць педагогі і бацькі. Іх дзяжурства будзе арганізавана на ўсіх мерапрыемствах, прысвечаных выпускному вечару.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *