Прафесійнае свята – Дзень ваенных камісарыятаў — святкуецца 8 красавіка.
Адной з галоўных задач ваенных камісарыятаў была і застаецца падрыхтоўка насельніцтва да ўзброенай абароны Радзімы. Менавіта тут пачынаецца служба прызыўнікоў, сюды, бывае, з апошняй надзеяй ідуць па дапамогу ў складаны час ветэраны-франтавікі, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў, ваенныя адстаўнікі і іх блізкія.
Ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна сёння – згуртаваны калектыў аднадумцаў, здольны вырашаць задачы ваенна-мабілізацыйнай і ўлікова-прызыўной работы, удзелу ў арганізацыі тэрытарыяльнай абароны, сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння.
Асаблівыя словы падзякі выказваю ветэранам ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна: падпалкоўніку ў адстаўцы Ф. Капусціну, падпалкоўніку ў адстаўцы А. Жукоўскаму, палкоўніку запаса В. Абухаву, маёру ў адстаўцы Р. Губенку, маёру ў адстаўцы П. Пушкарову, маёру запаса А. Волкаву, маёру ў адстаўцы В. Грачову, старшаму прапаршчыку ў адстаўцы А. Касперу, Я. Загдай, Л. Кончык, Т. Лябецкай, Н. Філідовіч і многім іншым, хто ў розныя гады служыў і працаваў у яго сценах, чыё жыццё звязана з мясцовымі органамі ваеннага кіравання. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, актыўнай жыццёвай пазіцыі, міру, дабра, аптымізму і поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне на карысць нашай роднай Беларусі.
Г. СУРАВЕЦ,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна