Дзятлаўскі раён электрычных сетак інфармуе жыхароў раёна, што ў сувязі з выкананнем планавых рамонтных работ у сакавіку 2017 года будуць праводзіцца адключэнні электраэнергіі ў наступных населеных пунктах раёна: у горадзе Дзятлаве – вуліцы Фрунзэ, Някрасава, Слонімская, Дварчаніна, Пушкіна, Куляшова, Леніна; у гарпасёлку Наваельня – вуліца Талкуноўская, завулак Талкуноўскі; у гарпасёлку Казлоўшчына – вуліцы Леніна, Пушкіна, Савецкая, Я. Купалы, Першамайская, Калініна, Горкага, Гагарына, Чырвонаармейская, завулак Зарэчны; сельскія населеныя пункты: Рыбалава, Цяцейкі, Раготна, Жыкавічы, Дудзічы, Саваздзякі, Навасёлкі (Дварэцкага сельсавета), Засецце, Сачыўляны, Явар, Парэчча, Курпяшы, Раманавічы, Белагурна, Дварэц, Івязь, Азяраны, Юзафіны, Круцілавічы, Карыца-1, Таркачы, Лезнявічы, Змяёўцы, Нагародавічы, Падвялікае, Доўбневічы, Яцукі, Пацаўшчына, Мядзвінавічы, Сінявічы, Гезгалы, Войневічы, Вензавец, Юравічы, Чарлёнка, Русакі (Парэцкага сельсавета), Алёхнавічы, Кузьмічы, Навасёлкі (Данілавіцкага сельсавета), Руда Яварская, Лявонавічы, Пузавічы, Нянадавічы, Дзянісава.
Дадаткова за дзень да адключэння дыспетчар раёна электрычных сетак папярэджвае адміністрацыю сельскіх саветаў. Пры ўзнікненні аварыйных сітуацый з-за стыхійных бедстваў, умоваў надвор’я або збояў у рабоце абсталявання адключэнне электраэнергіі праводзіцца без папярэджання. Падача электраэнергіі ў электрычных сетках пры выкананні аператыўных пераключэнняў праводзіцца таксама без папярэджання.
Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС