22 сакавіка ў Наваельнянскім сельвыканкаме прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Міхневіч.
Са сваімі праблемамі да дэпутата звярнуліся 6 чалавек, сярод іх не не толькі наваельнянцы, але і жыхары Дварца, Ведравічаў. На прыёме гучалі пытанні як асабістага, так і грамадскага характару.
Сённяшняя сустрэча з мясцовымі жыхарамі — не першая для дэпутата Валянціна Міхневіча. Папярэднія прыёмы грамадзян на Дзятлаўшчыне прайшлі летась у райцэнтры і сёлета ў студзені — у гарпасёлку Казлоўшчына.
Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК
Больш падрабязна чытайце ў бліжэйшым нумары газеты «Перамога»