Ірына, жыхарка гарпасёлка Казлоўшчына, атрымала з падатковай інспекцыі паведамленне пра неабходнасць заплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год.
Даведаўшыся, што ёсць ільготы тым, хто займаецца асабістай падсобнай гаспадарка, Ірына, якая жыве ў бацькоў, мае сельскую прапіску і разам з бацькамі – свае соткі, падала ў падатковую інспекцыю неабходны дакумент, які дае права на вызваленне ад збору. Гэта даведка з Казлоўшчынскага сельсавета, што ў бацькоў сапраўды ёсць участак для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.
На падставе гэтага дакумента Ірына была вызвалена падатковай інспекцыяй ад выплаты збору за 2015 год.
І. ІВАНАВА