Нацыянальны сельскі бізнес-форум праходзiць у Смаргонскім раёне

Падзеі

Ён стаў завяршальным акордам праекта, што фінансаваўся Еўрапейскім саюзам.

Праект “Кластарны падыход і інфармацыйныя тэхналогіі для мясцовага кіравання і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый” ажыццяўляўся на працягу двух гадоў. Яго галоўная мэта – павышэнне якасці жыцця і эканамічнай прыцягальнасці для пражывання ў сельскай мясцовасці.

На бізнес-форум сабраліся зацікаўленыя асобы амаль з усіх абласцей Беларусі. Прысутнічаюць і замежныя госці. У рабоце форуму удзельнічаюць намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзь Бычко, праектны менэджэр Дэлегацыі Еўрапейскага саюзу ў Рэспубліке Беларусь  Аляксей Вавохін, старшыня праўлення БГА “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова, член савета турыстычнай асацыяцыі ў Літве Дайва Буйвідзіене. Са змястоўным паведамленнем аб выніках праекта выступіў менеджэр праекта Аляксандр Сінкевіч.

У першы дзень работы форуму падзяліліся сваім вопытам работы старшыня смаргонскага кластара ўзаемадапамогі Рыгор Удальеў, старшыня Крэўскага сельсавета Сяргей Капыш, дырэктар музея-сядзіба М. К. Агінскага Людміла Градзіцкая і іншыя.

У суботу ўдзельнікі мерапремства азнаёміліся з інфраструктурай і патэнцыялам Смаргонскага кластара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *